Фота: lrytas.lt
«Наш сябар сёння быў забіты ў Марыупалі, з камерай у руках, на гэтай дзярмовай вайне зла, супраць усяго свету. Я знайшоў некалькі фота, дзе мы разам з Мантасам на «Артдокфесте» ў Рызе, у 2016 годзе абмяркоўваем месца дакументаліста на вайне. Мантас усё больш маўчаў і думаў…» — напісаў у фэйсбуку рэжысёр Віталь Манскі.
У 2016 годзе Кведаравічус зняў фільм пра вайну на Данбасе «Марыупаліс». Прэм'ера фільм адбывалася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.





