У краіны Балтыі — Латвію, Літву і Эстонію — з 1 красавіка спыненыя пастаўкі расейскага газу, паведаміў латвійскаму парталу LSM.iv у нядзелю, 3 красавіка, старшыня праўлення латвійскага газавага аператара Conexus Baltic Grid Улдзіс Барыс. 

«Хоць сумневы ў тым, што на расейскія пастаўкі можна спадзявацца, ужо былі, гэтыя падзеі ясна паказваюць, што з пункту гледжання бяспекі ніякай упэўненасці больш няма», — сказаў Барыс. Паводле яго слоў, цяпер адназначна неабходна «вырашаць пытанне аб будаўніцтве другога СПГ-тэрмінала, і чым хутчэй, тым лепш».

Са слоў кіраўніка Conexus, цяпер пастаўкі газу ў краіны Балтыі ідуць з Клайпедскага тэрмінала звадкаванага газу (Літва) і Інчукалнскага газасховішчы (Латвія). Барыс мяркуе, што прычын хвалявацца няма: у Інчукалнскім газасховішчы нетыпова шмат газу для гэтага перыяду — 7,6 тэрават-гадзін — амаль столькі ж, колькі Латвія і Літва спажываюць у зімовыя месяцы, адзначыў ён.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0