Уладзімір Крукоўскі.

Уладзімір Крукоўскі разам з Яўгенам Куліком лічацца афіцыйнымі аўтарамі эталону дзяржаўнага герба Беларусі з 1991-га па 1995 год.

У 2000-я гады ён быў таксама аўтарам «Нашай Нівы».

Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў горадзе Асіповічы. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Корвін». Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскім педагагічным інстытуце (графічны факультэт).

З 1970 года жыў і працаваў у Мінску. Аўтар кніг і шматлікіх журналісцкіх публікацый пра беларускую гісторыю і геральдыку. У мінулым — мастацкі рэдактар часопісаў «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Спадчына».

Сябра Беларускага саюза мастакоў, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Быў узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
25
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру