Папярэдне журналіста пазбавілі акрэдытацыі. Спачатку ён добраахвотна пагадзіўся з'ехаць з краіны і заявіў, што разумее высунутыя да яго прэтэнзіі, а потым зноў спрабаваў патрапіць на тэрыторыю Украіны насуперак папярэджанню. Мужчыну забаранілі ўезд ва Украіну на 10 гадоў.
Дулмерс, паводле звестак выдання «Дэтэктар медыя», прыбыў ва Украіну 1 сакавіка праз міжнародны пункт пропуску Рава-Руская.
Раніцай 3 красавіка на сваёй старонцы ў Твітары ён апублікаваў некалькі пастоў з вынікамі ракетных абстрэлаў Адэсы.