«На працягу апошніх тыдняў Wargaming праводзіла стратэгічны агляд бізнэс-аперацый па ўсім свеце. Кампанія вырашыла, што не будзе валодаць або кіраваць якім-небудзь бізнэсам у Расіі і Беларусі і пакіне абедзве краіны. З 31 сакавіка кампанія перадала свой гульнявы бізнэс у Расіі і Беларусі мясцоваму кіраўніцтву Lesta Studio, якая больш не звязаная з Wargaming. Кампанія не атрымае прыбытку ад гэтага працэсу ні сёння, ні ў будучыні. Хутчэй наадварот, мы чакаем, што панясём істотныя страты непасрэдна ў выніку гэтага рашэння», — гаворыцца ў заяве.

Таксама паведамляецца, што на працягу пераходнага перыяду прадукты кампаніі застануцца даступнымі ў Беларусі і Расіі, але будуць кіравацца новым уладальнікам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру