• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
04.04.2022 / 15:55

Андрэй Хадановіч: Чалавек, які чытаў беларускую літаратуру пра вайну, ніколі не скажа «Можам паўтарыць»

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч разважае ў інтэрв'ю на «Радыё Свабода», як беларуская ваенная літаратура паўплывала на «генетычны код» нацыі; заяўляе, што аглушальная параза Расіі ў гэтай вайне можа стаць для яе адзіным шанцам, і раіць, як адказваць на папрокі ўкраінцаў у адрас беларусаў.

— Мы чыталі нашу вялікую беларускую ваенную літаратуру — Быкава, Адамовіча, Брыля, — але не думалі, што вайна можа стаць рэальнасцю для нашага пакалення. Ці стане цяперашняя ўкраінска-расійская вайна важнай тэмай для беларускіх творцаў? Ці яна застанецца «ўбаку», бо (прынамсі, пакуль) вайна не адбываецца на беларускай тэрыторыі?

— Варта сказаць нашым класікам шчыры «дзякуй» за тое, як яны пісалі пра вайну. На фоне таго, як гэта рабілася ў іншых культурах, дзе паказвалі вайну велічна, эпічна, з гераізмам, дзе героі здзяйсняюць подзвігі, Быкаў, Адамовіч, Брыль ды іншыя паказваюць вайну як нешта максімальна супрацьлеглае чалавечай прыродзе.

Як катастрофу, нешта алагічнае. Прайшоўшы праз гэты пласт беларускай літаратуры, чалавек ніколі не скажа «Можам паўтарыць», ён скажа: «Ніколі зноў». Калі гаварыць, ці засталіся мы ўбаку, то варта ўспомніць, што чужых войнаў не бывае. Класік ангельскай літаратуры Джон Дон, цытаваны Хэмінгуэем, казаў, што мы не востраў, а частка кантынента. І таму «Не пытайся, па кім звоніць звон, ён звоніць заўсёды па табе».

І ў сваіх сацыяльных сетках маю, відаць, кожнага трэцяга ці кожнага чацвёртага сябра — украінца. І мы ўжывую бачым здымкі вайны, гэта ўсё вельмі блізка. Шмат беларусаў пасля 2020 года з'ехалі ва Украіну, і некаторыя з іх ужо сёння ваююць за Украіну, супраць акупантаў.

І, нарэшце, мы не можам цалкам гаварыць, што вайна не адбываецца на нашай тэрыторыі, бо менавіта з беларускай зямлі акупанты наносяць па Украіне ракетныя ўдары. Гэтая вайна паказала тое, на што даўно было варта звярнуць увагу — што беларусы самі фактычна апынуліся пад акупацыяй. Рэжым у Беларусі гадамі ваяваў з уласным народам, цяпер паказаў сваю несамастойнасць і марыянеткавасць.

— Тое, што беларусы чыталі беларускіх класікаў пра вайну, хаця б у школе, ці гэта і стала адной з прычынаў беларускага нежадання ваяваць? Тыя самыя славутыя ўжо тры працэнты, якія за вайну. Нават у ябацек, нават у прыхільнікаў Расіі няма прыхільнасці да вайны. Гэта такі беларускі «генетычны код»? Ці яго сфармавала гісторыя, ці можа і наша культура тут далучылася да гэтага? Няўжо панаванне расійскага тэлевізара не выбіла гэты код з беларусаў?

— Я думаю, што ў чымсьці самым галоўным беларусы радыкальна адрозніваюцца ад расіян. Пры ўсёй прысутнасці расійскіх СМІ, пры сеянні імі нянавісці беларусы не маюць у сабе імперскай свядомасці, пастаноўкі «звышзадачы», «гістарычнай місіі». Беларусы не глядзяць на суседзяў зверху, паблажліва, не навязваюць камусьці сваю адзіна магчымую рацыю.

Беларусы (можа, прафесійныя гісторыкі мяне паправяць, але наўрад ці) ні на каго не нападалі, але самі станавіліся ахвярамі на скрыжаваннях еўрапейскіх дарог. Беларусы не маюць у сабе ніякай маніі велічы. Найлепшыя, самыя гераічныя паўставалі і гінулі ў гэтых паўстаннях. Гэта ўсё зрабіла нас больш спакойнымі, больш інтравертнымі — натуральна, гэта можа быць як са знакам плюс, так і са знакам мінус.

Беларуса цяжэй раскруціць на нейкі пагром, агрэсію. Але калі зусім прыперці да сценкі, то ён можа стаць адчайным. У Васіля Быкава ў позняй творчасці ёсьць прыпавесць «Насарогі ідуць». Маленькая племя, якое трапляе пад прыгнёт суседняга племені. Героі спрабуюць чымсьці адкупіцца. Правадыр аддае сястру, потым каханую жонку. І толькі калі героі разумеюць, што ніхто не ўратуе ад знішчэння, яны паўстаюць і нечакана перамагаюць больш магутнага ворага. Вось я не ведаю, што можа нас прыціснуць да сценкі, каб мы паводзіліся так, як цяпер украінцы.

— Пасля 2020 года беларусаў усе любілі як нацыю, якая прадэманстравала сваё імкненне да свабоды, хаця і не дабілася яе. Але расійская вайна, якая вядзецца і з тэрыторыі Беларусі, на жаль, імгненна перабіла гэты імідж (як памятаем, запамінаецца апошняе). І цяпер нам даводзіцца цяжка і напружана даказваць, што беларусы — гэта не рэжым, што мы ўвогуле пад акупацыяй, што мы на 97 працэнтаў супраць вайны і гэтак далей. Ці ўдасца гэта даказаць? Што тут могуць зрабіць людзі мастацтва? Ці вам удаецца даказваць гэта ў кантактах з вашымі ўкраінскімі сябрамі?

— З рознымі людзьмі вельмі па-рознаму. Мне цалкам зразумелыя крыўды і абразы, якімі кідаюцца ўкраінцы. Мы маем заданне на доўгі час — расхлёбваць гэтую кашу. Пакуль ва ўкраінцаў больш важныя справы, чым слухаць нашыя апраўданні альбо контрапапрокі.

Што б ні казалі цяпер украінцы беларусам, галоўнае, каб яны перамаглі. У мірны час нам будзе пра што дыскутаваць. Цяпер нашая задача — тлумачыць, што беларусы як нацыя маюць вельмі ўскоснае дачыненне да рэжыму Лукашэнкі. Аднак гэта не здымае з нас адказнасці, у сэнсе неабходнасці зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб дапамагаць украінцам. Шмат хто з беларусаў змагаецца ва Украіне, мы бачым на тэрыторыі Беларусі «рэйкавую вайну», тысячы беларусаў удзельнічаюць у валанцёрскім руху ў Польшчы ды іншых краінах. Такія справы дапамагаюць украінцам зразумець, хто ёсць сябрам, а хто ворагам.

— Існуе банальная фраза, што падчас вайны музы маўчаць. Але выглядае, што якраз цяпер маўчаць нельга, і творчыя людзі прамаўляюць вельмі гучна. Што могуць зрабіць людзі культуры (нават поп-культуры), каб спыніць вайну? Ці слухае іх хто-небудзь у сучасным свеце?

— Вядома, літаратура і культура ў наш час не мае той цэнтральнай ролі валадароў думак. Шмат у каго ад нечаканасці і шоку заняло дыханне, яны анямелі, не могуць прыйсці ў сябе. Але многія не маўчаць — паэты, перакладчыкі. Яны шчыра перадаюць самыя важныя цяпер думкі і эмоцыі. Час пакажа, што з гэтага застанецца ў гісторыі. Але гэта не маўчанне. Гэта шматгалосы хор.

І многія аўтары пішуць у Беларусі, нягледзячы на тое, што частка з нас застаецца ва ўнутранай акупацыі. Паэты, нават тыя, хто насуперак усяму засталіся ў Беларусі, знаходзяць патрэбныя словы і ствараюць новыя сэнсы.

— Сёння шмат кажуць, што трэба адварочвацца не толькі ад расійскай дзяржавы і палітыкі, але і ад расійскай культуры. «Расійская культура разносіць яд дзяржаўнасці», — гаворыць, напрыклад, расійскі публіцыст Аляксандр Няўзораў, які збірае мільённую аўдыторыю. Дзеячы культуры, асабліва на Захадзе, так рэзка не выказваюцца, яны часцей гавораць пра тое, што трэба аддзяляць культуру ад палітыкі. Але, можа, і культура нясе частку сваёй віны?

— Натуральна, што гэта пачалося не сёння і не пры Пуціне. У Другой сусветнай вайне прайграў нацызм, але сярод пераможцаў аказаўся і сталінізм, які гэтую перамогу выкарыстаў на сваю карысць. Немцы і японцы са сваёй паразы зрабілі ўрокі, пакаяліся перад іншымі. А ў Расіі на дзяржаўным узроўні ніхто так і не пакаяўся за злачынствы сталінізму, за масавыя рэпрэсіі.

Расійская культура, асабліва на ўзроўні масавай культуры, паказвае вайну як штосьці ўрачыстае і прывабнае, тое, што «можна паўтарыць», прыніжае іншыя нацыі, яна прызвычайвае чалавека да таго, што вайна магчымая. Але разам з тым, сапраўдныя расійскія творцы выступаюць супраць вайны — але ім не пазайздросціш, бо яны ў безумоўнай меншасціі. Але ў цэлым тое, што адбываецца з расійскай культурай, — гэта катастрофа.

Калі працягваць гістарычныя аналогіі, адзіны шанец для Расіі — аглушальная параза ў гэтай вайне. Так мо яе грамадзяне задумаюцца, што пайшло не так, і зробяць для сябе горкія высновы.

Зусім добра — і для іх саміх, і для суседзяў — ім было б жыць у шэрагу маленькіх дзяржаваў на месцы пераможанай імперыі. Лепшых гарантыяў бяспекі ані для Украіны, ані для нашай Беларусі, ані для ўсяго свету не будзе.

— Падчас вайны што важней — любоў альбо нянавісць? Калі агрэсар робіць злачынствы супраць чалавечнасці, знішчае мірныя гарады — ці трэба стрымліваць свае пачуцці? Ці любоў зноў перамагае смерць?

— Безумоўна, галоўнае — гэта любоў, яна дае сэнс усяму, а ўсё астатняе — толькі вытворнае ад яе. Нават нянавісць, якую мы можам прыняць і апраўдаць, узнікае толькі з любові — калі нехта знішчае тое, што нам дарагое.

Інакш, нянавісць без любові — гэта той Мордар, які мы назіраем на Усходзе ад нас. І тут я працытую ўкраінскага аўтара Сяргея Жадана, якога я люблю і паважаю і якога нядаўна вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, які кожны дзень піша з няскоранага Харкава. Ён напісаў: «Мова знікае, калі на ёй не гаворыцца пра любоў».

— А вам пішацца падчас вайны? Вайна прыбівае, хочацца схавацца і не дзяліцца сваімі пачуццямі? Ці наадварот, хочацца іх зафіксаваць, бо яны ўнікальныя і наўрад ці потым паўторацца?

— Для мяне гэта шок і ўдар, абсалютна не пішацца, нават нармальна дыхаць немагчыма. Але я яшчэ і перакладчык, і цяпер даволі актыўна пераствараю, перакладаю на беларускую мову творы ўкраінскіх аўтараў. Стараюся рабіць гэта штодня. І я тут не самотны, шэраг маіх калегаў, паэтаў і перакладчыкаў, робіць тое самае. Чытачам «Свабоды» магу параіць інтэрнэт-часопіс сучаснай паэзіі «Таўбін», дзе рэгулярна з'яўляюцца новыя пераклады сучасных украінскіх аўтараў.

Клас
62
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна
1
Чытайце яшчэ
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй
Новая праца Цэслера — «Прэзідэнцкі самалёт — прыёмная» 12
«Дарога дадому». Ганна Шаркунова запісала новую песню 4
Заўтра пройдзе фэст «Гальшанскі замак» 6
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Ізраіль і палесцінцы сёння могуць падпісаць перамір'е
Amnesty International папрасіла прабачэння за свой даклад па Украіне
Прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева пачнуць судзіць у канцы жніўня
Пінскага правабаронцу пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам
У Кітаі згарэў драўляны мост, пабудаваны 900 гадоў таму
СМІ: Галоўнага херсонскага калабаранта атруціў уласны кухар, ён па-ранейшаму ў рэанімацыі
У аўстрыйскім Грацы беларуса ўдарылі нажом у сэрца. Мужчына ў цяжкім стане ў бальніцы
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 2
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 6
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 4
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 5
Спорт
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Беларускаму хакеісту збіраюць грошы на рэабілітацыю пасля траўмы 5
Здарэнні
Падтапленне дарог і падзенне дрэў. У МНС назвалі фактары небяспекі на 7 жніўня
У лясах Беларусі за суткі згубіліся сем чалавек

Чалавек закапаў 15 тысяч еўра ў слоіку, а слоік скралі 1
Паламаныя дрэвы, мора вады на вуліцах і трохі нават у будынках. Вынікі сённяшняй залевы ФОТА, ВІДЭА 2
Жыхар Крычава з-за рэўнасці зарэзаў жонку
У бабруйскім гандлёвым цэнтры жанчына не заўважыла шкляныя дзверы і ўрэзалася ў іх 6
Жыхарка Іўя схапіла знаёмага за геніталіі і не адпускала, пакуль той не аддасць банкаўскую картку 5
У Брэсцкай вобласці «штадлер» урэзаўся ў аўтамабіль і працягнуў яго два кіламетры
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 9
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 6
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Мова наша. Улад Бумага ці Улад Папера? Як правільна казаць па-беларуску? 6
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  2
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 2
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
«Бела Кола» заменіць у Расіі «Кока-Колу»
Рынак новых аўтамабіляў абваліўся ў пяць разоў. Часцёй за ўсё беларусы куплялі Geely 1
Банк ВТБ запусціў расійскі сэрвіс бескантактнай аплаты Mir Pay 5
«Калі не можаш забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, няма чаго гаварыць аб суверэнітэце». Што не так з паказальнай бітвай за ўраджай 6
Меркаванні
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 6
«Наша Ніва» запусціла адмысловы пазітыўны тэлеграм-канал «Бальзам» 10
«Маскіравацца пад «балота» альбо выязджаць». Беларусь-2022 — інструкцыя па выжыванні
Абмяркоўвайце!
11
«Уяўляеце кошт? І якая краіна яго прыме?» Пра стварэнне незалежнага беларускага войска за мяжой
Абмяркоўвайце!
38
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй
«Мышка». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 
Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма 3
«Дарога дадому». Ганна Шаркунова запісала новую песню 4
Новая праца Цэслера — «Прэзідэнцкі самалёт — прыёмная» 12
Заўтра пройдзе фэст «Гальшанскі замак» 6
Міністэрства культуры зараз будзе кантраляваць, у гонар якіх дзеячоў называць бібліятэкі 1
Навука і тэхналогіі
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Навукоўцы высветлілі, дзе на Месяцы лепш за ўсё жыць
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню
Прасунутыя ці залежныя? Старэйшае пакаленне авалодвае гаджэтамі, і незразумела, ці добра гэта для іх і іхніх сем'яў
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 29
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Ізраіль і палесцінцы сёння могуць падпісаць перамір'е
СМІ: Галоўнага херсонскага калабаранта атруціў уласны кухар, ён па-ранейшаму ў рэанімацыі
У Кітаі згарэў драўляны мост, пабудаваны 900 гадоў таму
Дэлегацыя з Літвы прыбыла на Тайвань

У Косаве на мяжы арыштавалі расійскую журналістку — яе падазраюць у працы на разведку 1
Amnesty International папрасіла прабачэння за свой даклад па Украіне
Чаму Ізраіль першым нанёс удар па сектары Газа і што паслужыла падставай для эскалацыі ў гэты раз?
МАГАТЭ пасля абстрэлу Запарожскай АЭС просіць допуску на станцыю: магчыма ядзерная катастрофа 2
Галоўнае
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй
Ізраіль і палесцінцы сёння могуць падпісаць перамір'е
Ва Украіне засталася толькі адна вобласць, у якую за час вайны ні разу не «прылятала» 
Прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева пачнуць судзіць у канцы жніўня
У Кітаі згарэў драўляны мост, пабудаваны 900 гадоў таму
«Бела Кола» заменіць у Расіі «Кока-Колу»
Amnesty International папрасіла прабачэння за свой даклад па Украіне
Усяго патроху
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 6
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 9
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  2
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 6
Фота / Відэа
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Мільярды за маўчанне і малады муж у падарунак. Выйшла расследаванне, як жыве цяпер былая жонка Пуціна 5
Апытанка
Самае чытанае
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 6
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 6
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 18
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 29
Самае лайканае
Ідэолага рэпрэсій генерала Арчакова адправілі ў адстаўку, як толькі ён дасягнуў пенсійнага ўзросту. А сям'я заняла паказальную пазіцыю 23
«Калі не можаш забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, няма чаго гаварыць аб суверэнітэце». Што не так з паказальнай бітвай за ўраджай 6
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
«Ходзяць проста па кватэрах». Мікалаеў закрылі, аб’явілі каменданцкую гадзіну — шукаюць калабарантаў 1
Мастак папрасіў штучны інтэлект намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў стылі фэнтэзі. Вось што атрымалася 10
Гарачыя тэмы
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 6
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 50
«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома? 10
«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 13
Не нясе выбухоўкі, а раскрывае шэсць лёзаў. Якой высокадакладнай зброяй ЗША забілі лідара «Аль-Каіды» Завахіры 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
«Маскіравацца пад «балота» альбо выязджаць». Беларусь-2022 — інструкцыя па выжыванні
Абмяркоўвайце!
11
«Вывелі ў кайданках». Як затрымлівалі гендырэктара птушкафабрыкі «Дружба» Васіля Маркевіча 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх