Каб прызвычаіцца да колеру, сканцэнтруйцеся на яркім абутку

Адзін з папулярных спосабаў дадаць яркіх колераў у гардэроб і трохі ажывіць ваш вобраз — гэта выбраць туфлі кідкага адцення. Лепей за ўсё падыдуць максімальна яркія, але і пастэльныя колеры пакінуць вас у трэндзе, піша onet.pl.

Што да выбару самога абутку, арыентуйцеся на два яго тыпы — зручныя красоўкі ці класічныя туфлі на высокіх абцасах.

Шукайце каляровы шалік

Доўгі і шырокі шалік з махрамі — цудоўнае рашэнне на вясенні час, калі надвор’е часта змяняецца, а раніцай яшчэ холадна. Замяніце шэры ці цёмна-сіні шалік на яго аналаг у пастэльных ці больш яркіх колерах, можна выбраць і шалік з узорам — напрыклад, у клетку ці палоску.

Калі ж пацяплее, надзявайце шаўковы шалік з графічным аздабленнем ці дробным прынтам. Ён цудоўна падыдзе да камплекту з белай футболкі, джынсаў і паліто «вярблюжанага» колеру. Насіце таксама такі шалік з футболкамі і плісіраванымі спадніцамі ў крапінку.

Яркія і нейтральныя колеры добра працуюць разам

Вобразы «тотал блэк» — цалкам у чорным — не сыходзяць з моды, але іх можна зрабіць яшчэ больш трэндавымі, калі дадаць да іх колеру. Спрацуе амаль любы прадмет адзення, які вы можаце знайсці. Нават маленькая сумка яркага колеру ажывіць вобраз, але можна пайсці далей і аб’яднаць, напрыклад, ярка-зялёны, ружовы ці аранжавы жакет у стылі аверсайз з чорнай вязанай сукенкай ці іншай асновай. Модніцы таксама камбінуюць яркае не толькі з чорным, але і з іншымі нейтральнымі колерамі — белым і бежавым.

Проста апраніцеся ў яркае

Калі вы ўжо ўмееце насіць каляровыя вобразы, паспрабуйце скамбініраваць у сваім адзенні некалькі яркіх колераў. Нават вобразы ў кантрастных колерах, да якіх раней дызайнеры ставіліся скептычна, цяпер у трэндзе. Як наконт ярка-ружовай майкі і чырвоных штаноў, ці нават сукенкі ў абодвух колерах адразу? Яшчэ некалькі варыянтаў — аранжавы і фіялетавы, жоўты і блакітны ці нават ізумрудны і пурпуровы, але ж і больш блізкія па гаме колеры вас не падвядуць.

Ну і вельмі актуальнымі будуць жоўта-блакітныя спалучэнні, хаця, канечне, не без рызыкі ў Беларусі. 

Падшываныя курткі на вясну-2022: што прапануюць дызайнеры

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1