Расійскі самалёт Су-35, збіты ўкраінскімі вайскоўцамі каля Ізюма

Расійскі самалёт Су-35, збіты ўкраінскімі вайскоўцамі каля Ізюма

Паводле ацэнкі амерыканцаў, выведзеныя падраздзяленні могуць папоўніць асабістым складам, пераўзброіць, а пасля зноў накіраваць ваяваць ва ўсходнюю частку Украіны. Падкрэсліваецца, аднак, што гэта толькі ацэнка сітуацыі.

Акрамя таго, прадстаўнік Пентагона заявіў, што працягваюцца цяжкія баі за Марыупаль, але пакуль няма сведчанняў, што расійскія сілы надта прасунуліся наперад.

У ваколіцах Херсона ў напрамку Мікалаева расійскія сілы адчуваюць знясіленне і пераходзяць больш да абароны.

У той жа час расійская авіяцыя, паводле слоў амерыканскага вайсковага чыноўніка, па-ранейшаму здзяйсняе больш за 200 вылетаў у дзень, большасць авіяўдараў наносіцца ў ваколіцах Ізюма. З гэтага горада, размешчанага на паўднёвы ўсход ад Харкава, расійскія войскі, лічыцца, маюць намер развіць наступ на поўдзень, каб акружыць украінскія сілы, якія вядуць баі за Данбас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9