«Я ўспамінаю, калі ПВТ было 10 гадоў і разглядаўся толькі праект падпісання дэкрэта 2.0, мы прапаноўвалі разгледзець такую магчымасць, што вось тыя прэферэнцыі, які былі, якія 10 гадоў адпрацавалі, магчыма, прыйшоў час ужо тады распаўсюдзіць на ўвесь сектар IT, а за сабой пакінуўшы нешта новае. Гэта значыць зрабіць парк чымсьці перадавым, які даследуе, які вывучае, вырашае нейкія больш высокаўзроўневыя задачы. І натуральна, за гэта атрымлівае нейкія дадатковыя прэферэнцыі», — заявіў Шульган.

На думку міністра, зараз прыйшоў час прыняць рашэнне аб пашырэнні прэферэнцый ПВТ на ўвесь IT-сектар.

«І сапраўды, бо ў нас IT-сектар — гэта не толькі ПВТ. Так, гэта асноўнае, так, гэта значнае, гэта добрае прадпрыемства, якое існуе ў краіне. Але акрамя тых арганізацый, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі, ёсць і іншыя, якія IT-галіну, скажам так, рухаюць наперад. І, безумоўна, хацелася б вось гэтай роўнасці. Я думаю, што гэта будзе адзін з такіх ключавых момантаў размовы, які адбудзецца ў Парку высокіх тэхналогій», — расказаў Шульган.

Шульган таксама заявіў, што ў беларускім IT-сектары цяпер не назіраецца катастрафічнага адтоку кадраў, але ёсць прычыны, па якіх асобныя спецыялісты або кампаніі цалкам або часткова пакідаюць Беларусь.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Шульгана і заявіў аб планах «разабрацца з IT-тэхналогіямі, IT-паркамі і з гэтымі айцішнікамі», каб стварыць роўныя для ўсіх умовы.

Таксама ўчора стала вядома, што з Беларусі і Расіі сыходзіць адна з найбольш буйных кампаній айчыннай IT-cферы Wargaming.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру