Аксана з мужам сярод першых перасякалі мяжу па новых правілах. Яны ехалі на аўтобусе «Мінск — Гданьск», абклаўшыся дакументамі. Раней беларускія памежнікі правяралі іх вельмі строга.

«Мы выязджалі па працоўных візах — распавядае Аксана. — З сабой былі дамовы на дзвюх мовах і запрашэнні на працу. На беларускім баку дамовы нават не глядзелі. А вось на польскім трэба было паказаць запрашэнні на працу.

З усіх пасажыраў палякі не прапусцілі толькі аднаго мужчыну з грузінскім пашпартам і рабочай польскай візай. Распытвалі яго на рускай, польскай, англійскай, але ён нічога не змог адказаць. Верагодна, проста іх не разумеў. Багаж надглядалі як звычайна — ніякіх прыдзірак або незвычайных пытанняў. Мяжу прайшлі адносна хутка: за трыццаць хвілін беларускую і за гадзіну дваццаць — польскую», — заключае мінчанка.

Аліна таксама ехала 3 красавіка, але ў Літву. Кажа, што ў іх аўтобусе беларускія памежнікі правяралі толькі пашпарты.

«Папярэдне ўсіх сфатаграфавалі, дадатковых пытанняў не задавалі — распавядае дзяўчына. — На літоўскай мяжы праверылі візу і рэчы кожнага выязджаючага. Старанна дадглядалі тых, у каго быў беспарадак у рэчах, а ў каго усё было акуратна складзенае, амаль не глядзелі. Не пусцілі толькі аднаго чалавека з візай «С». У яго была толькі даведка аб тым, што перахварэў на кавід. Дакладнай прычыны, здарылася гэта з-за візы або адсутнасці вакцыны, я не ведаю».

«Тым, хто браў украінцаў без пашпартоў да сябе ў машыну, памежнікі выпісвалі штраф»

Віктар практычна кожны дзень ездзіць праз пункт пропуску «Брэст — Цярэспаль», што на беларуска-польскай мяжы. Да 3 красавіка кожны дзень на беларускім баку ён паказваў кантракт. Цяпер — нічога.

«З польскага боку — пашпарт з візай альбо дазвол на жыхарства. Да гэтага абавязкова патрабавалі ПЛР-тэст і даведку аб вакцынацыі, — кажа ён. — Назіраю вельмі цікавую карціну, якая складваецца пасля 24 лютага на ўезд у Беларусь. Цяпер некаторыя ўкраінцы (бачу іх па некалькі дзясяткаў у дзень) спрабуюць прыехаць у Беларусь або трапіць транзітам праз нашу краіну ў Расію. На памежным пераходзе ў Брэсце палякі пускалі такіх людзей толькі пры наяўнасці біяметрычнага пашпарта, а тыдзень таму прынялі пастанову пускаць незалежна ад яго наяўнасці. Так, людзі без пашпарта прыносілі дакументы з фатаграфіяй, дзе з іх слоў пацверджаная асоба і стаіць пячатка аб тым, што чалавек афіцыйна трапіў на тэрыторыю Еўрасаюза».

«Бачыў, што беларускія памежнікі такіх людзей не хочуць прапускаць, — працягвае Віктар. — Прапускаюць толькі з біяметрычнымі або замежнымі пашпартамі і данымі сваяка, да якога едзеш у Беларусь ці Расію. Пры мне людзі тэлефанавалі ў наш пагранкамітэт, дзе ім паведамлялі, што ў дачыненні да кожнага рашэнне прымацца будзе асобна. А тым, хто браў украінцаў без пашпартоў да сябе ў машыну, памежнікі выпісвалі штраф».

Пра тое, як напярэдадні ехалі праз мяжу, распавялі і іншыя чытачы. У асноўным, усё праходзіла спакойна.

«Перасекла мяжу з Польшчай учора. Усё прайшло адносна гладка, асабліва не дадглядалі».

«Перасякаў мяжу з Эстоніяй. Прапускаюць беларускія аўтамабілі без праблем. Па Латвіі, Літве, Польшчы ніякіх перашкод для руху аўто няма», — пацвярджае другі падарожнік.

Як уязджаць у ЕС?

Нагадаем, пры перасячэнні мяжы з Польшчай беларусы да 28 сакавіка павінны былі даць адмоўны вынік малекулярнага тэста або экспрэс-тэста на антыген, выкананы на працягу 24 гадзін да перасячэння мяжы (дзеці, малодшыя за пяць гадоў, вызваленыя ад здачы тэста). Трапіць у краіну можна было пры наяўнасці сертыфіката аб поўнай вакцынацыі ухваленымі ў ЕС вакцынамі альбо пры прадастаўленні даведкі аб выздараўлення ад COVID-19 тэрмінам дзеяння 6 месяцаў. Аднак з 28 сакавіка гэтыя абмежаванні знялі.

У Літву грамадзяне Беларусі цяпер могуць уязджаць па наступнай схеме:

пры наяўнасці сертыфіката аб поўнай вакцынацыі ухваленымі ў ЕС вакцынамі, пры прадастаўленні сертыфіката аб выздараўленні тэрмінам дзеяння 180 дзён (абодва варыянты дзейнічаюць толькі для візы тыпу С) альбо пры адмоўным выніку ПЛР-тэста, зробленага максімум за 72 гадзіны да выезду (для віз тыпу D). Самаізалявацца па прыбыцці не патрабуецца.

З 1 красавіка пры ўездзе ў Латвію знятыя кавідныя абмежаванні. Пры ўездзе ў краіну няма неабходнасці паказваць даведку аб вакцынацыі, выздараўленні або адмоўным выніку тэста.

Таксама 3 красавіка з'явілася інфармацыя аб тым, што польскія памежнікі будуць старанна правяраць грузавікі, якія едуць у Беларусь. Прастой ў чарзе можа павялічыцца да 80 гадзін, паведаміла Польскае агенцтва прэсы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру