Газета «Коммерсант» піша, што настаўнікам расійскіх школ прыйшлі рэкамендацыі праводзіць урокі па тэме «антырасійскія санкцыі і іх уплыў на айчынную эканоміку».

Такія заняткі прадпісваецца пачынаць з цытаты прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб тым, што «на Расію аказваецца беспрэцэдэнтны знешні ціск».

Далей школьнікам раскажуць пра карысць імпартазамяшчэння, а ў канцы вучні павінны адказаць на шэраг пытанняў, напрыклад: «Ці справядлівыя санкцыі ў дачыненні да Расіі?» і «Хто панясе вялікія эканамічныя страты?».

На апошняе пытанне ёсць тры варыянты адказаў: Расія, краіны НАТА, усе краіны свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?