Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

«Прывід Кіева», фота самалёта, якое ўзятае з камп'ютарнай гульні. Збіты слоікам агуркоў беспілотнік. «Загінулыя героі», якія здаліся рускаму вайсковаму караблю, марыупальскі раддом, цяпер — Буча. Што іх аб'ядноўвае?»

Дзмітрый Мядзведзеў запэўнівае, што «ўсё гэта фэйкі, якія выспелі ў цынічным уяўленні ўкраінскай прапаганды», што «фабрыкі троляў», якія курыруюцца заходнімі ўрадамі і іх «ручнымі» НКА і НДА, робяць іх за вялізныя грошы.

«Кіеўская фэйк-машына не спыняецца ні перад чым!

Для расчалавечвання Расіі і яе максімальнага ачарнення раз'юшанае звяр'ё з нацбатаў і тэрабароны гатовае між іншым забіць уласных мірных жыхароў.

Усё таму, што глыбіннае ўкраінства, якое падсілкоўваецца антырасійскай атрутай і усёпаглынальнай хлуснёй з нагоды сваёй ідэнтычнасці, — гэта і ёсць адзін вялікі фэйк. Гэтай з'явы ніколі не было ў гісторыі. І цяпер не існуе».

Мядзведзеў наракае, што «высокая германская навука і культура — Рэнтген, Планк, Фрэйд, Ман, Гесэ — нічога не змагла супрацьпаставіць тым, хто прагнуў спачатку крыві і калоній, а пасля Першай сусветнай — рэваншу і «жыццёвай прасторы» на ўсходзе». 

«І ўжо калі вялікім нямецкім розумам не ўдалося ўтаймаваць ваенную машыну, што ўжо казаць пра сённяшні Кіеў — «Эйнштэйнаў» там дакладна няма. Праўда, ёсць Клічко», — з непрыхаванай пагардай піша былы прэзідэнт Расіі.

Мядзведзеў зноў пераходзіць да традыцыйнай тэзы «Гэта не мы фашысты, гэта вы фашысты». 

«Пасіянарная частка ўкраінцаў апошнія 30 гадоў малілася на Трэці рэйх. Літаральна. 

Агіду выклікаюць фатаграфіі, на якіх практычна ў кожнай вайсковай частцы Украіны, узятай нашай арміяй, знаходзяць нацысцкую сімволіку — штандары, літаратуру, плакаты. Нават кубкі са свастыкай! Гэта не гульня ў фашысцкую эстэтыку, як нам спрабуюць даказаць заходнікі. Гэта ідэалогія.

Не варта здзіўляцца, што ператвораную ментальна ў Трэці рэйх Украіну, якая запісала ў падручнікі па гісторыі імёны іуд і нацысцкіх прыхвасняў, яго ж лёс і напаткае.

Туды ёй і дарога, такой Украіне! Як і асобным вырадкам, якія лічаць, што маюць права падобную Украіну прадстаўляць. Навукай ім будзе не толькі цяперашняя спецаперацыя, але і эпізоды слаўнага мінулага. Напрыклад, калі Павел Судаплатаў знішчыў нацыяналіста Яўгена Канавальца, ветліва перадаўшы гэтаму аматару салодкага ў Ратэрдаме скрынку з цукеркамі з бомбай ўнутры — «Це вам подарунок з Києва». Такіх «падарункаў», — пагражае Мядзведзеў, —будзе яшчэ нямала!». 

«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін цвёрда паставіў мэту дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны. Гэтыя складаныя задачы не выконваюцца за адзін раз. І яны будуць вырашацца не толькі на палях бітваў. Змяніць крывавую і поўную хлуслівых міфаў свядомасць часткі цяперашніх украінцаў — найважнейшая мэта. Мэта ў імя спакою будучых пакаленняў саміх украінцаў і магчымасці нарэшце пабудаваць адкрытую Еўразію — ад Лісабона да Уладзівастока», — рэзюмуе Дзмітрый Мядзведзеў.

Клас
2
Панылы сорам
102
Ха-ха
15
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
118