На пачатку Павук набраў сам медыцынскі цэнтр і спытаў: куды прыносіць рэчы для вайскоўцаў? У цэнтры адказалі, што ў іх ніякай інфармацыі пра збор адзення няма. «Гэта нейкая правакацыя», — прыйшлі там да высновы.

Пасля блогер тэлефануе Ганне Гормаш, нумар якой пазначаны ў лістоўцы.

— Я наконт вашай аб’явы. Хачу шкарпэткі перадаць, спартыўную вопратку пацярпелым салдатам.

— Добра, а калі вы можаце?

Ганна кажа, што ініцыятыву ўжо падтрымалі яна і суседка.

Старшыня жыллёвага таварыства, ад якога раскідвалі лістоўкі, Эдуард Пашкоўскі ў тэлефоннай размове запэўнівае: бальніца мае патрэбу ў рэчах для параненых салдат.

— Гэта не афішуецца, але я вам кажу, што ёсць такія. Рабіце, як напісана ў аб’яве. Самі разумееце — гэта палітыка. Не мной прыдумана.

— Палітыка? Проста як бы мне на махляроў не патрапіць… А кім прыдумана? — удакладняе Павук.

— Гэта прыдумана па лініі Чырвонага Крыжа. Мы ўжо не адзін раз завозілі.

Далей Пашкоўскі кажа, што сам з іншай грамадскай арганізацыі — турыстаў і бардаў. Ён былы афіцэр. І яшчэ раз пацвярджае, што гэта ініцыятыва Чырвонага Крыжа.

На пытанне пра колькасць параненых салдат у бальніцы Пашкоўскі адказвае: нямала.

«Хто папраўляецца, яму хочацца выйсці на вуліцу. І тых жа тапак, шлёпанцаў ці спартыўных штаноў у іх няма. А ўсё бальнічнае ёсць. Ну і калі да чаю мы прынясем печыва, я думаю, ад гэтага ніхто не пацерпіць».

Па яго версіі, ва ўсім вінаватыя амерыканцы і мы не ўсё ведаем пра вайну. Павук са скрухай у голасе адзначае:

— Шкада, што нашы фонды міра нічога не могуць зрабіць з гэтай вайной.

— Ай, фонды, якія фонды міра. Справа ў тым, што, я лічу, вінаватыя амерыканцы — натравілі родных братоў, даюць зброю, каб забівалі адно аднаго.

«Я б быў добрым ідэолагам, але нядоўга». Шчырая гутарка з блогерам Андрэем Павуком

З чыноўнікам развіталіся воклічам «Слава Украіне!» Адказ быў нечаканы

Маргарыту Ляўчук з Андрэем Павуком абвясцілі ў вышук

Клас
1
Панылы сорам
54
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
6