База ствараецца з мэтай «аказання паслуг фізічным асобам, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі ЕАЭС, з выкарыстаннем мабільнага дадатка «Падарожнічаю без COVID-19» і будзе ўзаемадзейнічаць з гэтым дадаткам.
У яе будуць уносіць наступныя звесткі: прозвішча, імя вакцынаванага, пашпартныя даныя, грамадзянства, інфармацыя аб датах атрымання першай, другой і бустарнай дозы, від вакцыны, нумар партыі, прозвішча, імя ўрача.
Выкарыстоўваць базу будуць Міністэрства аховы здароўя, установы аховы здароўя і адпаведныя камітэты органаў улады, арганізацыі, вызначаныя законам «Аб ахове здароўя», і самі фізічныя асобы, якія ў гэтую базу ўнесеныя.
Нагадаем, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 4 красавіка, у Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі 5 млн 522 тыс.чалавек, або 59,1% насельніцтва, яшчэ 4,8% вакцынаваныя пакуль што першай дозай. Бустарную дозу вакцыны атрымалі 6,38% насельніцтва, піша Zerkalo.io.