Салдаты карысталіся кур’ерскай службай СДЭК. Большасць з іх родам з Рубцоўска, але ёсць таксама з Усурыйска, Ульянаўска, Чыты. У гэтыя гарады перасылаліся сотні кілаграмаў рэчаў.

Перасылка з Мазыра да пункту выдачы ў Рубцоўску каштуе ад 479 беларускіх рублёў за груз ад 50 да 200 кілаграмаў. З кур'ерскай дастаўкай — ад 1753 рублёў. У першым выпадку пасылка будзе ісці ад 8 да 12 працоўных дзён, у другім — 6-9 дзён. 

Да Усурыйска за такі ж самы груз трэба выкласці не менш за 479 рублёў. З дастаўкай да дома — ад 1997 рублёў. Ісці пасылка будзе два тыдні. 

Ва Ульянаўск — ад 480 рублёў, з кур'ерскай дастаўкай — ад 994 рублёў. Перасылка зойме ад 3 да 5 працоўных дзён. 

У горад Чыта, адпаведна, ад 479 і да 2697 рублёў. Ісці пасылка будзе ў першым выпадку 12-14 працоўных дзён, у другім — тыдзень. 

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
Ого
3
Сумна
Абуральна
16

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру