Пра гэта Zerkalo.io паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Раней такую мяжу ўсталявалі да 1 кастрычніка ў ЕАЭС, але ў Беларусі такое рашэнне да гэтага часу не прынятае.

— Гэты нарматыўна-прававы акт яшчэ знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржорганах. Праходзіць унутранае ўзгадненне — удакладнілі ў ведамстве.

У Мінсувязі паведамілі, што парог бязмытнага ўвозу тавараў хочуць падняць да 1000 еўра і 31 кілаграма на адну пасылку, як гэта зрабілі на ўзроўні ЕАЭС. Як чакаецца, колькасць такіх бандэроляў не будзе абмежаваная.

У Беларусі цяпер ліміты — 22 еўра і 10 кілаграмаў на адну пасылку. Пры гэтым колькасць бандэроляў, якія можна замовіць за месяц, неабмежаваная. У Расіі да змяненняў на ўзроўні ЕАЭС былі ліміты ў 200 еўра і 31 кілаграм на адну пасылку, як і ў цэлым на ўзроўні ЕАЭС.

Пра тое, што ў Беларусі могуць павялічыць ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў, распавёў ў інтэрв'ю «Беларусь-1» міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

З прапановай падняць ліміт на пасылкі на ўзроўні ЕАЭС выступіла Расія. Масква прапанавала павялічыць яго да 1000 еўра і да 31 кілаграма на адну бандэроль.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0