Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць тарт татэн, вам спатрэбіцца:

  • 10—12 штук салодкіх яблыкаў
  • 3 сталовыя лыжкі вады
  • 100 грамаў цукру (лепей узяць дробны цукар)
  • 60 грамаў халоднага масла, якое трэба нарэзаць кубікамі + 30 грамаў растопленага масла
  • 300 грамаў слаёнага цеста
  1. Раскачайце цеста да таўшчыні 3 міліметры і выражце з яго круг трохі большы за форму для выпякання (патрэбная форма дыяметрам 20 сантыметраў). Пракаліце цеста відэльцам і памясціце яго ў маразілку.
  2. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  3. Разрэжце яблыкі на паловы ўздоўж іх даўжыні, прыбярыце з яблыкаў скуру і насенне.
  4. Вылійце ваду на дно формы і высыпце туды цукар. Пакіньце форму на дзве хвіліны, пакуль цукар не ўбярэ ваду.
  5. На сярэднім агні гатуйце сіроп у форме, пакуль ён не атрымае колер бледнай карамелі. Сачыце за тым, каб у сіропе не было асадку і каб ён не набыў занадта цёмны колер, бо тады пах ад сіропу будзе мацнейшы, чым ад яблыкаў. Дадайце парубленае кубікамі масла — гэта зробіць смак тарта больш багатым. Перамяшайце.
  6. Размяркуйце яблыкі па форме: пачынайце з яе бакоў, а потым пакладзіце ў цэнтры рэшткі яблыкаў. Важна размясціць іх у форме як мага больш шчыльна, калі трэба, прыціскайце яблыкі рукамі.
  7. Змажце яблыкі растопленым маслам і пастаўце форму на бляху. Выпякайце яблыкі ў духоўцы 30 хвілін.
  8. Дастаньце форму і пакладзіце на яблыкі зверху замарожанае цеста. Загніце краі цеста ўнутр у форму, і накаліце цеста вострым нажом, каб падчас прыгатавання выходзіла пара.
  9. Памясціце будучы тарт у духоўку яшчэ на 40-45 хвілін ці пакуль цеста не стане хрумсткім і залатым.
  10. Астуджвайце цеста пры хатняй тэмпературы на працягу гадзіны, а потым перавярніце форму і пакладзіце тарт на блюда. У выніку цеста павінна аказацца ўнізе тарта. Падавайце яго цёплым ці разагрэйце тарт перад падачай.

Рэцэпт на выходныя: запечаная індычка з лімонам і часныком

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру