Па даных даследавання распаўсюджанасці фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў Steps 2020 года (яго праводзілі Міністэрства аховы здароўя і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ), у 12,4% рэспандэнтаў была выяўлена дэпрэсіўная сімптаматыка. Прычым працэнт распаўсюджанасці сярод жанчын аказаўся большы (17,7%), чым сярод мужчын (7%).

«Якраз гэтая сітуацыя сведчыць аб тым, што ўзровень дэпрэсіўнай сімптаматыкі досыць высокі і трэба з гэтым працаваць», — сказаў Аляксандр Пацееў, галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.

Таксама ён адзначыў, што колькасць дэпрэсіўных станаў з часам павялічылася, у тым ліку з-за зніжэння сацыяльнай і фізічнай актыўнасці, а таксама змены характару харчавання насельніцтва.

Больш за ўсё выпадкаў дэпрэсіўнай сімптаматыкі было выяўлена ў Мінску — у больш чым чвэрці насельніцтва. Другое і трэцяе месца занялі Брэсцкая (14,1%) і Гомельская (11,8%) вобласці адпаведна. Менш за ўсё сімптомы сустракаюцца ў жыхароў Мінскай (6,5%) і Віцебскай (6,3%) абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
0