Садзьё Манэ максімальна наблізіў «Ліверпуль» да патрапляння ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў. Фота: Uefa.com

Лёс гульні ў Партугаліі мог быць вырашаны цягам стартавай паўгадзіны. Ужо на 17-й хвіліне за «Ліверпуль» адзначыўся Ібраіма Канатэ. А праз аналагічны прамежак часу свой 22-гі гол за «чырвоных» у турніры правёў Садзьё Манэ — і стаў другім у клубнай гісторыі снайперам Лігі чэмпіёнаў.

Найлепшы бамбардзір мерсісайдцаў, Махамед Салах, таксама меў шэраг неблагіх момантаў, каб павялічыць асабісты рахунак. Аднак ператварыць лічбу «25» на больш прывабную не здолеў.

За гэта «Ліверпуль» быў пакараны: адразу ж пасля перапынку Дарвін Нуньес скараціў адставанне лісабонцаў, калі скарыстаўся памылкай усё таго ж Канатэ.

Аднак пакідаць адкрытай інтрыгу перад візітам «Бенфікі» на «Энфілд» англічане адмовіліся. На 87-й хвіліне Луіс Дыяс стаў зоркай эпізода — і ўсталяваў канчатковы вынік, 3:1 на карысць «Ліверпуля». Матч у адказ пройдзе 13 красавіка.

Нават каласальная перавага ў валоданні мячом не дазволіла «Сіці» скарыць «Атлетыка». Фота: Uefa.com

Нават каласальная перавага ў валоданні мячом не дазволіла «Сіці» скарыць «Атлетыка». Фота: Uefa.com

Тым жа вечарам у Іспаніі паўторны двубой зладзяць «Атлетыка» ды «Манчэстэр Сіці». Аднак тут у англічан настрой будзе крышку менш святочны.

За 90 хвілін на хатнім стадыёне яны нанеслі ажно 15 удараў!

Аднак ані гэтыя атакі, ані татальная перавага ў валоданні мячом (67 адсоткаў супраць 33) не канвертаваліся ў глабальны трыумф «гараджан».

Мізэрную перавагу камандзе Пепа Гвардыёлы здабыў Кевін Дэ Бруйнэ. Трапны стрэл паўабаронцы «Сіці» на 70-й хвіліне так і застаўся адзіным у сустрэчы.

Пры гэтым бельгіец у васьмі апошніх двубоях «Манчэстэра» дома (з улікам усіх турніраў) спрычыніўся голам альбо пасам ажно да 11 мячоў!

 

Дадамо, што трапны стрэл Дэ Бруйнэ адначасова перарваў выдатную серыю «Атлетыка» без параз: да візіту на «Эціхад» яна складала восем матчаў, калі ўлічваць усе спаборніцтвы з удзелам футбалістаў Мадрыда.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Хапіла на дзевяць хвілін. Як расійскае тэлебачанне цэнзуруе міжнародны спорт

Банкруцтва клубаў, уцёкі гульцоў. Як дэградаваў беларускі футбол

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0