Зяленскі адзначыў у сваім выступленні:

«Але галоўнае, што сёння самы час трансфармаваць сістэму, стрыжнем якой з’яўляецца ААН. Каб гэта зрабіць, прапануем склікаць глабальную канферэнцыю. І мы просім зрабіць гэта ўжо ў мірным Кіеве, для таго, каб вызначыцца».

«Цяпер цалкам відавочна, што мэты, якія закладаліся ў Сан-Францыска ў 1945 годзе пры стварэнні глабальнай міжнароднай арганізацыі бяспекі, — не дасягнутыя. І дасягнуць іх без рэформаў немагчыма», — адзначыў Зяленскі.

Па словах Зяленскага, Рада Бяспекі ААН павінна прыняць рашэнні, якія прывядуць да міру ва Украіне. Калі арганізацыя не можа гэтага зрабіць, то ёй варта «адхіліць Расію» ад удзелу ў Радзе Бяспекі. Бо Масква блакуе рашэнні, звязаныя з яе дзеяннямі.

«Ці паказаць, як вы можаце перафарматаваць. Або калі ваш цяперашні фармат безальтэрнатыўны і выхаду няма, то далей толькі самароспуск», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1