На нарадзе быў разгледжаны зварот бізнэсу аб адсутнасці ў Беларусі чэкавых стужак. І хоць, па дадзеных Міністэрства, стужкі нібыта ёсць і заяўкі бізнэсу на іх набыццё цалкам задавальняюцца, была прызнаная праблема іх падаражання ў 2—2, 5 разы.
З улікам гэтага МПЗ прызнала магчымасць выдачы гандлярамі пакупнікам (з іх згоды) плацежнага дакумента ў электронным выглядзе. У выпадку ўкаранення гэтага механізму раней прадугледжаных тэрмінаў рэгулятар не будзе расцэньваць гэты факт як парушэнне заканадаўства ў сферы выкарыстання касавага абсталявання.