«Складана сказаць чым вайна ва Украіне скончыцца ў сярэднетэрміновай перспектыве, але вельмі б хацелася, каб яна назаўжды пахавала «братэрства народаў». І братэрства расійскага з украінскім народам, і ўкраінскага з беларускім, і беларускага з расійскім.

Чым раней знікне «братэрства» ў словах і мысленні, чым хутчэй будзе ў звычайных прадстаўнікоў трох народаў разуменне, што розныя народы паўнавартасныя ў сваіх дзяржавах, з імі трэба ўзаемадзейнічаць хоць як і з суседнімі, але самастойнымі і асобнымі народамі і дзяржавамі, тым хутчэй у нашым рэгіёне наступіць мір і росквіт.

А не наадварот, як спрабуюць тэму фарсіраваць прарасійскія рэсурсы, маўляў, шчасце толькі ў адзінстве і братэрстве народаў. Прычым у «братэрстве славянскіх народаў», але чамусьці ў гэтым братэрстве не знаходзіцца большасць славянскіх плямёнаў Еўропы, а толькі тры ўсходнія», ‒ піша Лебядок.

Ён таксама дадае, што яго раздражняе, калі кажуць «Пуцін пачаў братазабойчую вайну»:

«А што, пачынаць вайну супраць не братоў і забіваць іх нармальна стала?»

«Братэрскія сямейныя повязі — добрыя і патрэбныя на ўзроўні сям'і.

На ўзроўні народаў — гэта міфалагема, якую выкарыстоўваюць практычна ўвесь час або на шкоду аднаму з бакоў, альбо не ў плюс як мінімум (гульня з нулявой сумай, а не падыход win-win).

Адсутнасць «братэрства» ніяк не перашкаджае паспяхова і мірна суседнічаць, і заключаць раўнапраўныя саюзы. А ў нашым выпадку — хутчэй спрыяе», — піша Лебядок.

Да запісу аўтар прыклаў малюнак, на якім Каін забівае брата. «Каін сказаў свайму брату Авелю: «Пойдзем у поле». Калі яны былі ў полі, Каін накінуўся на свайго брата Авеля і забіў яго».

Клас
88
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?