Мінздароўя: За суткі 871 выпадак кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваны 871 выпадак кавіду, а выпісаныя 293 чалавекі. Учора паведамлялася пра 294 выпадкі.
Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 966 818 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 963 217 чалавек.
За мінулыя суткі памерлі 9 чалавек (за ўвесь час 6 862), выканана 13 910 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ