Адзін з газаправодаў у Венгрыі. Фота: Бернадэт Саба / Reuters

Тым самым Венгрыя можа ўнесці раскол у адзіны еўрапейскі фронт у рашучасці не паддавацца расійскаму газаваму шантажу.

Перад тым Уладзімір Пуцін папярэдзіў Еўропу, што Расія скароціць пастаўкі газу, калі за яго не будуць плаціць рублямі. Гэтая заява была адказам на заходнія санкцыі за уварванне ва Украіну.

Але Еўрапейская камісія заявіла, што тыя, у каго кантракты патрабуюць аплаты ў еўра або далярах, павінны прытрымлівацца гэтага. Большасць еўрапейскіх спажыўцоў расійскага газу таксама адхілілі пуцінскую прапанову, у сувязі з чым Масква мусіла шукаць абхадныя кампрамісныя схемы.

А вось міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта раней заявіў, што ўлады Еўрасаюза «не граюць ніякай ролі» ў пагадненні аб пастаўках газу з Расіяй, якое грунтуецца на двухбаковым кантракце паміж падраздзяленнямі венгерскай дзяржаўнай кампаніі MVM і «Газпрама».

Цяпер прэм'ер-міністр Орбан фактычна пацвердзіў гэтую пазіцыю. Абяцанне не дапусціць спынення паставак газу ў краіну было адным з яго пастулатаў на парламенцкіх выбарах, якія партыя «Фідэс» выйграла ў мінулую нядзелю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру