Паводле лаканічнага паведамлення прэс-службы МЗС, Макей у размове з Касісам акцэнтаваў «нязменныя намаганні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне шляхам перамоваў, захады па прыёму ўкраінскіх бежанцаў».

Падзяліўся ў Твітары сваімі ўражаннямі пра размову і Іньяцыа Касіс:

«Падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС Беларусі я падкрэсліў тэрміновасць дыпламатычнага рашэння, якое паклала б канец жудаснай вайне ва Украіне. Швейцарыя прапануе сваю дыпламатычную падтрымку. Я вітаю намаганні Беларусі па медыяцыі (расейска-ўкраінскага канфлікту), але глыбока шкадую аб тым, што Беларусь дае сваю тэрыторыю расійскай арміі».

Цікава, што ўчора пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонэгер-Залатухін сустракалася з іншым высокім беларускім чыноўнікам — старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. 

З чым звязаная такая актывізацыя ў апошнія дні швейцарскай дыпламатыі на беларускім кірунку, пакуль што сказаць складана. Палітзняволеная швейцарская грамадзянка Наталля Хершэ была вызваленая з беларускай турмы яшчэ ў лютым, неўзабаве пасля таго, як у краіны прыехала швейцарская амбасадарка. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру