Суддзя Анастасія Ачалава асудзіла па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) палітзняволенага Аляксея да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у двух маршах, а Дар’ю — да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у адным маршы. 

Паводле абвінавачвання, 23 жніўня Аляксей «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве», ажыццявіў блакіроўку руху транспарту — разам з іншымі людзьмі сваімі дзеяннямі парушыў рух 19 аўтобусаў і 5 тралейбусаў.

Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня. За гэты эпізод асудзілі і яго жонку.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12