Фота: AP

Украінскі міністр падкрэсліў, што бітва за Данбас будзе нагадваць Другую сусветную з буйнымі аператыўнымі манеўрамі і тысячамі танкаў, самалётаў і бронетэхнікі.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг сказаў:

«Мы чакаем вялікай бітвы на Данбасе, вялікага рускага наступу. Менавіта таму саюзнікі сёння адзначылі неабходнасць неадкладна аказаць дадатковую дапамогу Украіне», — дадаў генеральны сакратар.

«Бітва за Данбас зараз будзе ключавой у нашай Айчыннай вайне. Мы ж выстаялі ў бітве за Кіеў, за Харкаў, Чарнігаў, Сумы, Мікалаеў і многія іншыя. Армія трымае Марыупаль. Але далейшы ход вайны з Расіяй вызначыць менавіта бітва за Данбас», — кажа кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Ярмак.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру