Віктар Місіюк. Фота: Фэйсбук

Віктар Місіюк напісаў:

«Пасля таго як 8 сакавіка 2022 года сілавікі сарвалі ўзгодненае з гарадской адміністрацыяй традыцыйнае ўскладанне кветак да помніка Тараса Шаўчэнкі (афіцыйнай інфармацыі ні пра забарону, ні пра перанос не было) мяне і як мінімум яшчэ аднаго жыхара Берасця змясцілі ў камеру.

Але на гэтым ціск не скончыўся. Праз некаторы час мяне папрасілі напісаць заяву аб звальненні, хоць ніякіх прэтэнзій па працы не было. А сёння прыйшлі з ператрусам і забралі аргтэхніку.

У санкцыі на ператрус было напісана, што я магу быць датычны да пагаршэння эстэтычнага аблічча горада шляхам развешвання на іх чагосьці незаконнага.

Разумею, што ўсё напісанае мной выглядае як жарт ці выдумка. Але такая рэальнасць.

Не ведаю, як плануюць вяртаць законнасць, нармалізаваць стаўленне да прадстаўнікоў украінскай грамады Берасцейшчыны. Пакуль я такіх шляхоў не бачу.

Бачу толькі свядомае стварэнне патавай сітуацыі, высмоктванне з пальца надуманых парушэнняў».

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
Сумна
2
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру