Паміж Пясковым і журналістам выдання адбыўся наступны дыялог:

Журналіст: Вы страцілі тысячы салдат, 6 генералаў, сотні танкаў. Гэта прыніжэнне?

Пяскоў: Не, гэта няправільнае разуменне таго, што адбываецца.

Журналіст: Што няправільнага ў тым, што я сказаў?

Пяскоў: Амаль усё, амаль усё.

Журналіст: Окей, але вы страцілі тысячы чалавек?

Пяскоў: Так, у нас значныя страты, гэта велізарная трагедыя для нас. Але наконт двух рэгіёнаў, то адступленне ад Кіева і Чарнігава — гэта жэст добрай волі падчас перамоваў. Гэта быў акт добрай волі, каб зняць напружанне з гэтых рэгіёнаў і паказаць, што Расія гатовая стварыць камфортныя ўмовы для працягу перамоваў.

Нагадаем, што згодна з апошнімі звесткамі Мінабароны Расіі, ва Украіне загінуў 1 351 расейскі вайсковец і 3 825 атрымалі раненні.

Таксама Пяскоў сказаў, што, маўляў, адной з мэтаў «спецаперацыі» было прадухіленне Трэцяй сусветнай вайны. Паводле яго слоў, Украіна пасля ўступлення ў НАТА магла б напасці на Расію, і тады альянсу, які валодае ядзернай зброяй, прыйшлося б абараняць Украіну.

Крэмль спадзяецца на хуткае завяршэнне вайны ва Украіне. Маўляў, расейскія вайскоўцы «робяць усё, што ў іх сілах, каб давесці да канца спецаперацыю. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшыя дні, у агляднай будучыні, гэтая аперацыя дасягне сваіх мэтаў або скончыцца перамовамі».

Таксама Пяскоў заявіў, што не лічыць уступленне Швецыі і Фінляндыі ў НАТА экзістэнцыяльнай пагрозай для Расіі. Хоць Фінляндыя з Расіяй непасрэдна мяжуе.

Клас
1
Панылы сорам
23
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3