У пералік увайшлі:
- Аўстралійскі Саюз.
- Дзяржавы-члены Еўрапейскага Саюза.
- Канада.
- Княства Ліхтэнштэйн.
- Каралеўства Нарвегія.
- Новая Зеландыя.
- Рэспубліка Албанія.
- Рэспубліка Ісландыя.
- Рэспубліка Паўночная Македонія.
- Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
- Злучаныя Штаты Амерыкі.
- Чарнагорыя.
- Швейцарская Канфедэрацыя.
Раней Лукашэнка сваім указам дазволіў не вяртаць даўгі рэзідэнтам гэтых краін.
Невыкананне сваіх даўгавых абавязацельстваў перад крэдыторамі фактычна лічыцца дэфолтам. А адмова выконваць такія абавязацельствы — тэхнічным дэфолтам, калі даўжнік можа расплаціцца, але не хоча гэтага рабіць.





