Ахвяр можа быць нашмат больш, бо атрыманне інфармацыі з месцаў, дзе вяліся інтэнсіўныя баі, затрымліваецца. Гэта тычыцца, у прыватнасці, Марыупаля і Валнавахі (Данецкая вобласць), Ізюма (Харкаўская вобласць), Папаснай (Луганская вобласць) і Барадзянкі (Кіеўская вобласць), заявілі ў ААН.

Па даных ААН, большасць ахвяр загінула ў выніку прымянення зброі выбуховага дзеяння з вялікай плошчай паражэння, у тым ліку абстрэлаў з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, ракетных і авіяцыйных удараў.

ААН таксама звяртае ўвагу на справаздачу Генеральнай пракуратуры Украіны, згодна з якой, па стане на 8:00 7 красавіка 167 дзяцей былі забітыя і не менш за 297 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0