Кінутыя чамадан і дзіцячы вазок уцекачоў з Украіны на памежным пераходзе з Польшчай, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Кінутыя чамадан і дзіцячы вазок уцекачоў з Украіны на памежным пераходзе з Польшчай, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Сейм Польшчы прыняў папраўкі аб дапамозе беларусам. Адна з іх прадугледжвае магчымасць выдачы гуманітарных віз грамадзянам Беларусі, якія ўцяклі ў Польшчу з прычыны вайны ва Украіне. Беларусы будуць вызваленыя ад збораў за гэты дакумент.

Таксама прынятае рашэнне, якое тычыцца легалізацыі знаходжання грамадзян Беларусі пасля заканчэння тэрміну дзеяння іх гуманітарнай візы.

Для іх будзе створаны новы від часовага дазволу на пражыванне тэрмінам на тры гады. «Уладальнікам такіх дазволаў таксама будуць выдавацца карты знаходжання без выплаты збораў», — гаворыцца ў дакуменце.

Адмова ў выдачы такога дазволу будзе адбывацца на агульных падставах.

Са студзеня 2023 года ўладальнікі дазволаў змогуць атрымаць польскі праязны дакумент для іншаземца, які дасць яму права свабодна перамяшчацца па Шэнгенскай зоне і перасякаць знешнія межы ЕС.

Удакладняецца, што грамадзяне Беларусі, якія маюць такую форму права на від на жыхарства, будуць вызваленыя ад неабходнасці мець дазвол на працу.

Заявы на атрыманне гуманітарнай візы могуць быць разгледжаныя міністрам замежных спраў. Гэтым кіраўнік ведамства цяпер займаецца праз службовых асобаў, якія працуюць у візавым цэнтры пры консульскім дэпартаменце МЗС.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0