Дацкі рытэйлер JYSK заявіў, што сыходзіць з Беларусі. З 18 красавіка спыніцца праца стацыянарных крам і інтэрнэт-крамы.

Месяц назад дацкі рытэйлер сышоў з расійскага рынку.

«Мы прыехалі ў Расію з намерам зрабіць выдатную прапанову для насельніцтва Расіі, і ў нас быў выдатны старт у Расіі, за што я магу толькі пахваліць ўсіх калег. Аднак у бягучай сітуацыі кіраўніцтва і нашы ўласнікі не бачаць альтэрнатывы закрыцця нашай дзейнасці ў Расіі», — казаў тады прэзідэнт і галоўны выканаўчы дырэктар JYSK Ян Бег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0