«Разумняты». З'явіўся новы адукацыйны праект для дзетак
Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» прэзентававала новы адукацыйны відэа-праект для дзяцей «Разумняты». Гэта будзе цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.
У гэтым выпуску распавядаем пра адзінкі вымярэння, вышыню, шырыню, даўжыню, глыбіню і інструменты для іх вымярэння.
Вучыцца на роднай мове цікава і прыемна. Дайце сваім дзеткам шанец зразумець гэта.
Відэаролікі праекта «Разумняты» будуць выходзіць на ютуб-канале «Будзьма» шточацвер у 18:00.
Праект «Разумняты» разлічаны на ўзрост 5-9 год. Падрабязнасці пра праект.
1
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм