Аддзяленне Райфайзэн-банка ў Івана-Франкоўску. Фота: Вікіпедыя

Аддзяленне Райфайзэн-банка ў Івана-Франкоўску. Фота: Вікіпедыя

Грамадзянін Беларусі працаваў ва ўкраінскім офісе міжнароднай IT-кампаніі. У канцы лютага яму, як і іншым беларусам і расіянам, заблакавалі рахункі. У хлопца былі «замарожаныя» ашчаджэнні ў «Райфайзэн-Банку».

Яму давялося зноў аформіцца на працу ў беларускі офіс, каб была магчымасць атрымліваць грошы. Эвакуявацца, на шчасце, не прыйшлося: незадоўга да пачатку вайны хлопец часова паехаў у Мінск. Планаваў вярнуцца, але не склалася.

Каб размарозіць грошы, айцішнік праз опцыю падтрымкі ў мабільным дадатку банка дамогся асабістага разгляду свайго пытання.

«Але справа з мёртвай кропкі не зрушылася, — расказаў ён dev.by. — Я напісаў доўгі ліст і прыклаў дакументы: пашпарт, ВНЖ, працоўную дамову з украінскай кампаніяй, дазвол на працу, карту плацельшчыка падаткаў, страхоўку.

Адказ быў, калі сцісла, такі: для размарозкі рахунку трэба альбо мець дазвол на ПМЖ ва Украіне, які атрымаць вельмі складана, а ў бягучай сітуацыі проста немагчыма, альбо жыць год і больш у любой краіне, акрамя Беларусі і Расіі. І сабраць такую кучу дакументаў аб пражыванні ў гэтай краіне, што галава ідзе кругам».

Пералік дакументаў, якія прапанавалі сабраць:

  1. Пашпарт з адзнакамі аб перасячэнні мяжы краіны, заяўленай асобай як краіна яго пастаяннага месца жыхарства, на падставе якіх магчыма палічыць тэрмін пражывання ў такой краіне;
  2. Копіі папярэдніх пасведчанняў на часовае пражыванне (у доказ таго, што пражыванне не ў Расіі або Беларусі доўжылася 1 год і больш);
  3. Дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю ПМЖ на тэрыторыі Украіны (іншай, чым Расія ці Беларусь, краіны;
  4. Дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на жыллё, якое з'яўляецца месцам пастаяннага пражывання не ў Расіі або Беларусі, або доўгатэрміновая дамова арэнды;
  5. Пасведчанне аб шлюбе з рэзідэнтам краіны ПМЖ, дакументы аб дзецях, якія пастаянна пражываюць у краіне ПМЖ разам з кліентам;
  6. Заяву аб дачы дазволу на іміграцыю ва Украіну з адпаведнымі адзнакамі аб яе прыняцці ўпаўнаважанымі органамі Украіны (пададзеная да 24.02.2022).
  7. Іншыя дакументы, якія могуць пацвердзіць месца пастаяннага пражывання, адрознае ад Расіі або Беларусі.

Сам айцішнік магчымасці ўсё гэта сабраць і прадставіць для сябе не бачыць і ў думках з грашыма ўжо развітаўся. Але рад быў бы пачуць пра гісторыі са станоўчым вынікам. 

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
9