Загінулыя ў выніку ракетнага ўдару

У бальніцах знаходзяцца 98 пацярпелых, з іх 16 дзяцей, 46 жанчын і 36 мужчын.

Ракетны ўдар па вакзале быў нанесены сёння. На корпусе ракеты, якая ўдарыла па Краматорскім вакзале, быў надпіс па-руску «За детей». 

Аляксей Арастовіч, дарадца прэзідэнта Украіны, заявіў, што Краматорск быў атакаваны ракетай тыпу «Іскандэр». Па словах дарадцы Зяленскага, расіяне мэтанакіравана ўдарылі па мірных людзях, якія чакалі эвакуацыі.

Пазней Офіс Зяленскага паведаміў, што ўдар быў нанесены «Точкой-У». Гэта ракетны комплекс савецкай распрацоўкі. Яны ёсць на ўзбраенні ва Украіне, у Расіі яны нібыта з узбраення знятыя, але іх бачылі пры транспарціроўцы па Беларусі. 

Расійская і беларуская прапаганда адразу абвінавацілі Украіну ў атацы на свой жа горад.

Чытайце таксама:

Ракетамі быў атакаваны чыгуначны вакзал Краматорска. На адной быў надпіс па-руску «За дзяцей»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру