Мікрапластык. Фота: commons.wikimedia.org

Навукоўцы прааналізавалі тканкі лёгкіх 13 пацыентаў, якія праходзілі праз аперацыі на лёгкіх, і знайшлі часцінкі пластыку ў 11 з іх. Часцей за ўсё сустракаўся поліпрапілен, які выкарыстоўваюць у пластыкавай упакоўцы, і ПЭТ (поліэтылентэрэфталат), што ўваходзіць у склад бутэлек. Раней навукоўцы таксама знаходзілі пластык у лёгкіх падчас анатаміравання трупаў.

Даўно вядома, што маленькія часцінкі пластыку могуць трапляць у чалавечы арганізм падчас дыхання, а таксама праз ежу і ваду. У сакавіку мікрапластык ўпершыню знайшлі ў чалавечай крыві, і гэта даказала, што часцінкі могуць рухацца па целе і адкладацца ў органах, піша Guardian.

Уплыў яго на здароўе пакуль невядомы, але вядома, што падчас лабараторных эксперыментаў мікрапластык шкодзіць чалавечым клеткам. Больш за тое, часцінкі хімічных элементаў, што выклікаюць забруджванне паветра, дакладна могуць трапляць у арганізм і выклікаць хваробы, што прыводзяць кожны год да мільёнаў заўчасных смерцяў. Таму, магчыма, аналагічнымі будуць і наступствы забруджвання пластыкам.

Адна з галоўных аўтарак працы, даследчыца Лаура Садофскі з Медыцынскай школы Халл-Ёрка ў Брытаніі, тлумачыць, што асабліва здзівіла навукоўцаў: «Мы не чакалі, што знойдзем у ніжніх долях лёгкіх больш за ўсё часцінак, а таксама што часцінкі, знойдзеныя там, будуць такога памеру (такія вялікія — заўв. Рэд.). Гэта дзіўна, бо дыхальныя шляхі ў ніжняй частцы лёгкіх больш вузкія, і можна было чакаць, што часцінкі такога памеру не здолеюць прайсці па іх настолькі далёка».

Садофскі тлумачыць, што новая інфармацыя — важныя даныя для вывучэння праблемы бруднага паветра, мікрапластыка і яго ўплыву на чалавечае здароўе. Яе можна будзе выкарыстоўваць для далейшых лабараторных эксперыментаў, каб дакладна высветліць, наколькі мікрапластык шкодзіць здароўю.

Хвароба Бруса Уіліса: як распазнаць сімптомы афазіі і калі звяртацца па лячэнне

Псіхолаг распавяла, як трымацца і захаваць сябе, калі ідзе вайна

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру