Абломак ракеты, якая прыляцела на вакзал у Краматорску

Такім чынам, расійскія сілавікі сцвярджаюць, што вакзал у Краматорску абстралялі самі ўкраінцы.

Таксама расійскі СК распачаў справу аб распаўсюдзе фэйкаў аб выкарыстанні УС РФ з-за таго, што «ўкраінскі бок распаўсюдзіў загадзя ілжывыя звесткі аб тым, што ўдар па гораду быў нанесены расійскімі вайскоўцамі».

Нагадаем, расійскія прапагандысты сёння «спаліліся» з Краматорскам. Прапагандысцкія расійскія Z-каналы пачалі распаўсюджваць паведамленне пра тое, што УС РФ вядуць агонь па «натоўпе баевікоў УСУ» на вакзале Краматорска.

Але калі пазней з'явіліся відэа масавай гібелі мірных людзей, гэтыя запісы былі выдаленыя ці змененыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру