Таксама сёння ўкраінскую сталіцу наведаў канцлер Аўстрыі Карл Няхамер, учора — прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, кіраўнік замежнай дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль і прэмʼер Славакіі Эдуард Гегер.
Нечаканасць. Да Зяленскага прыехаў прэм’ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан
Раней візіт брытанскага прэм’ера не анансаваўся. Вялікабрытанія — лідар па санкцыйнай і ваеннай падтрымцы Украіны.