Скрын запісаў з анлайн-камеры кур'ерскай службы «СДЭК» у Мазыры, праз якую расійскія салдаты-марадзёры адпраўляюць дахаты скрадзеныя ва ўкраінцаў рэчы

У цяперашнім выданні расійскага марадзёрства мяне здзівіла тое, што ў сваіх размовах з дамашнімі расійскія салдаты ўвесь час дзівяцца з таго, як «багата», аказваецца, жывуць украінцы.

І любоў акупантаў да звычайнай ужыванай бытавой тэхнікі і славутых дываноў аказалася настолькі моцнай, што яны пры адступленні не бралі з сабой нават целы сваіх забітых таварышаў, паколькі ў грузавіку або БМП месца мала, а ў пральнай машыне карысці нашмат больш, чым у бессэнсоўным смярдзючым кавалку падгнілага мяса.

Прычына майго здзіўлення была ў тым, што, паводле афіцыйнай статыстыкі МВФ, расіяне больш чым у два разы багацейшыя за украінцаў. ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці ў РФ большы за 30 тысяч даляраў, а ва Украіне — меншы за 15 тысяч.

Як жа можна захапляцца «багаццем» украінцаў, калі ты сам у сярэднім багацейшы іх у два разы? Я стаў шукаць прычыну. І, зразумела, яна ляжала на паверхні: уся справа ў раўнамернасці размеркавання гэтага багацця.

Ва Украіне 10% самых багатых грамадзян багацейшыя за 10% самых бедных у 6 разоў. Такі ж прыкладна паказчык ва ўсіх скандынаўскіх краінах, якія лічацца ўзорам сацыяльнага міру і справядлівасці.

У Расіі 10% самых багатых багацейшыя за 10% самых бедных амаль 13 разоў! Вышэй толькі ў ЗША (але яны ў цэлым па душавым даходзе багацейшыя за Расію ў 2,5 раза) і ў афрыканскіх краінах тыпу Сенегала…

Калі да гэтай жахлівай няроўнасці ў Расіі дадаць яшчэ і тое, што багацце ў Расіі засяроджанае ў асноўным у Маскве і збольшага ў Пецярбургу (а жыхары расійскіх сталіц ваяваць не хочуць і не будуць), то можна з упэўненасцю сказаць: на Украіну напала армія жабракоў, дзікіх людзей з самых бедных куткоў спустошанай і раскрадзенай краіны.

Прычым такая дзікая сацыяльная несправядлівасць — гэта практычна цалкам набытак «сытых» пуцінскіх гадоў. Гэта выключна яго заслуга. Жабрацкая краіна, з элітай, якая лопаецца ад багацця, жыве толькі ў двух гарадах — гэта тое, чаго дамогся Пуцін за 22 гады свайго кіравання.

Не дзіва, што ў абарванца адкуль-небудзь з Улан-Удэ падае планка, калі ён бачыць мікрахвалёўку, пра якую ён толькі чуў ад «багатых» сяброў. Дзеля такога скарбу ён гатовы кінуць усё: свайго таварыша, атаку, якую пачало яго падраздзяленне, сваю зброю…

Дыван з халадзільнікам, як толькі яны апынуліся ў яго руках, занялі ўсю яго галаву. Ён ужо больш не можа ні пра што думаць, як толькі пра тое, як класна яны будуць глядзецца ў яго зас*аным і за*раным клапоўніку.

І самае галоўнае: ён ужо зусім не хоча ваяваць. Ён для сябе сваю баявую задачу выканаў на ўсе 146%. Далей рызыкаваць галавой яму не хочацца. Яму хочацца хутчэй да халадзільніка і дывана. Яму хочацца назад у свой клапоўнік. Далей ваяваць ён не бачыць сэнсу.

Захапленне расійскага салдата заможнасцю ўкраінцаў дае ясную карціну таго, да якой галечы давёў Пуцін свой народ. У якіх цыклапічных маштабах ён яго абакраў, калі нават жыхары самай беднай краіны Еўропы здаюцца расіянам надзвычай, неймаверна багатымі…

Зразумела, знаходзячыся ў такой галечы, і да таго ж у жабрацкіх рэгіёнах, гэтыя няшчасныя рускія людзі атрымліваюць адпаведную адукацыю ад жабракоў-настаўнікаў у жабрацкіх школах, лячэнне ад жабракоў-лекараў у жабракіх бальніцах і г. д.

Хадаркоўскі мне распавядаў, што ў зоне ён увесь час сустракаў абсалютна непісьменных зэкаў. Людзей, якія не маглі ні пісаць, ні чытаць, а ў пратаколах допытаў ставілі крыжыкі…

Вось якія салдаты прыйшлі да вас ваяваць, дарагія ўкраінцы. Цяпер вам зразумела, чаму іх танкі не едуць, а гарматы — не страляюць? Цяпер зразумела, чаму яны марадзёрствуюць і забіваюць? Пуцін давёў свой народ да стану быдла. І ператварыўшыся ў статак, яны прыйшлі ва Украіну, «ратаваць», як ім патлумачылі, «рускіх ад нацыстаў»…

«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

«У клубе «вызваліцелі» пачалі пагражаць баявой гранатай». Як прыход расійскіх вайскоўцаў адбіўся на Мазыры

Клас
58
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
Сумна
5
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру