Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Фота: УНІА

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Фота: УНІА

У інтэрв'ю ютуб-каналу «Фейгін Live» Аляксей Арастовіч кажа, што заявам пра 60—90 тысяч расійскіх салдат на ўсходзе Украіны не варта верыць.

«60—70 тысяч — гэта прыкладна ўся групіроўка цяпер на тэрыторыі Украіны. Калі дадаць армію «ЛНР», «ДНР», Расгвардыю, 90 тысяч атрымаецца. Я думаю, 30—40 тысяч там [на ўсходзе Украіны] — і гэта вялікая колькасць насамрэч».

Арастовіч кажа, што наступ зараз вядзецца ў двух месцах: Марыупаль і Ізюм. На поўдні расійскай арміі не ўдаецца прасунуцца.

На Данбасе, па яго словах, наступ пачаўся тры дні таму.

«Усе чакаюць другі эшалон. А другі эшалон — гэта 10 БТГ (батальённа-тактычных груп), якія даязджаюць з усходу [Расіі] і тыя, каго вывелі з поўначы ў нас — ад Кіева, Чарнігава і Сум — для таго, каб туды перакінуць. Апошнія яшчэ не гатовыя і тыя не даехалі.

14-га пачнуць уводзіць другі эшалон. Але мяркуючы па некаторых падрабязнасцях, трэба паглядзець, ці будуць уводзіць яго або паберагуць. Па адной простай прычыне — бо не вельмі атрымліваецца ў першага эшалона і другі не вельмі гарыць уступаць у бой. Увесь час адсоўваюцца даты аднаўлення баяздольнасці. Я б на месцы расійскіх палкаводцаў іх таксама прытрымаў. Раптам мы пачнем наступаць і трэба будзе адбівацца — а чым? Гэта апошнія салдаты вялікай Расіі».

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
6