9 красавіка ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя беларускія сілавікі перакінулі праз агароджу на мяжы драўляны масток і закідалі камянямі польскі патруль, выкрыквалі абразы ў іх адрас.
Мяркуецца, што планавалася спроба нелегальнага пераходу мяжы. У той дзень з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі патрапіць 14 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Турцыі, Ірака, Сірыі.
Ранкам 10 красавіка побач з вёскай Чаромха беларускія службоўцы закідалі камянямі польскіх памежнікаў. У гэты ж час, як паведамляе памежная служба, група мігрантаў незаконна перабралася ў Польшчу.
Затрымалі шэсць грамадзян Емена, чатырох з Сірыі і аднаго з Судана.





