Аўтар і дата нанясення надпісу невядомыя, піша Zaxid.net.

Бюст Аляксандра Пушкіна размешчаны ў цэнтры Ужгарада, паблізу набярэжнай Незалежнасці, на невялікай плошчы, якая таксама мае імя рускага паэта. Фота «перааформленага» бюста апублікавала мясцовае выданне «Загаловак». 

Джо Дасэн

Джо Дасэн

Раней некалькі сотняў жыхароў Ужгарада падпісалі зварот да гарадскіх уладаў з просьбай перайменаваць усе вуліцы, плошчы, скверы, якія названыя ў гонар расійскіх ці савецкіх дзеячаў. Зварот ініцыяваў закарпацкі пісьменнік Андрэй Любка. Мэрыя публічна не рэагавала на заклік. Акрамя таго, у сацыяльных сетках абмяркоўваецца пытанне зносу помнікаў, якія маюць дачыненне да расійскіх дзеячоў культуры і мастацтва. У прыватнасці, гаворка ішла і пра бюсце Пушкіна.

Клас
29
Панылы сорам
4
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6