Чэмпіён краіны не здолеў утрымаць перамогу над сціплай «Іслаччу». Фота: vk.com/fcshakhterby

 Чэмпіён краіны не здолеў утрымаць перамогу над сціплай «Іслаччу». Фота: vk.com/fcshakhterby

Барысаўскі БАТЭ атрымаў трэцюю перамогу запар, калі напрыканцы тыдня скарыў навабранца элітнага дывізіёна. Галы Малькевіча, Драгуна ды Вілюмсана вымусілі магілёўскі «Дняпро» зваліцца амаль на самае таблічнае дно. Тады як каманда Аляксандра Міхайлава аднаасобна ўзначаліла турнірную табліцу.

А вось лепшая каманда краіны нават нягледзячы на гол Дарба на 15-й хвіліне засталася без вікторыі. Салігорскі «Шахцёр» выглядаў вельмі няўпэўнена ў змаганні з «Іслаччу» — і таму даволі лагічна атрымаў мяч у адказ ад Нікіфарэнкі. Дарэчы, былога гульца салігорцаў. Хай сабе «гарнякі» яшчэ не саступалі ў першынстве, але «мінус чатыры» ад лідара на старце першынства правакуе дадатковы ціск на галоўнага трэнера каманды Івана Біёнчыка.

Яшчэ ў адным двубоі нядзелі гродзенскі «Нёман» адужаў «Дынама» з Брэста. Розніцу зрабіў Гегам Кадзімян: пры ліку 1:1 на 81-й хвіліне армянскі легіянер засмуціў «бела-блакітных» — і прынес калектыву Ігара Кавалевіча трыумф у заходнім дэрбі.

Нагадаем, што трэці тур вышэйшай лігі скончыцца ў панядзелак, калі згуляюць «Арсенал» ды «Віцебск», а таксама «Белшына» з «Гомелем».

Чытайце таксама:

 «Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Мінскае «Дынама» перамагло «Славію», жодзінскае «Тарпеда» саступіла трэці раз запар. Вынікі матчаў суботы ў вышэйшай лізе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0