Пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны Фінляндыя і Швецыя плануюць уступіць у NATO ўжо летам, піша «Бі-бі-сі».

Калі гэтыя планы рэалізуюцца, Фінляндыя стане краінай з самай працяглай (1340 км) агульнай мяжой з Расіяй сярод членаў НАТА, яна праходзіць прыкладна за 200 км ад Санкт-Пецярбурга. І Фінляндыя, і Швецыя таксама маюць працяглую берагавую лінію і шматлікія астравы ў Балтыйскім моры.

Швецыя больш за 200 гадоў не ўступала ні ў якія ваенныя саюзы, а Фінляндыя строга выконвала дружалюбны да СССР нейтралітэт на працягу ўсёй халоднай вайны. Пад уплывам расійскай агрэсіі грамадскае меркаванне ў абедзвюх краінах рэзка зрушылася ў бок ўступлення ў НАТА.

Шведская газета Aftonbladet на мінулым тыдні таксама пісала, што Швецыя можа зацвердзіць сваю заяўку на ўступленне ў НАТА да сярэдзіны чэрвеня, а ў канцы таго ж месяца яе могуць ўхваліць члены альянсу на сваім саміце ў Мадрыдзе. Па даных газеты, Фінляндыя і Швецыя разлічваюць ўступіць у НАТА адначасова і цесна каардынуюць свае дзеянні.

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0