Даляр на таргах у Мінску вырас на 5,45 капейкі (1,97 працэнта) да 2,8242 беларускага рубля.
Еўра падаражэў на 7,58 капейкі (2,53 працэнта) да 3,0764 рубля.
Расійскі рубель апускаецца на сем з паловай капейкі да 3,5754 за 100 адзінак.
Аналагічнае назіраецца на таргах у Маскве, дзе адбываецца прыкметны рост даляра і еўра.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі — 3,4322.
Максімальна даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка: 3,3195 і 3,6670 адпаведна.





