Латвійскія спецслужбы па падазрэнні ў шпіянажы затрымалі грамадзяніна Беларусі, паведамляе партал Delfi.

Паводле звестак разведкі, беларус атрымліваў інфармацыю аб вайсковых аб'ектах Латвіі і аб'ектах крытычнай інфраструктуры, у тым ліку нелегальна здымаючы іх на камеру. Усё гэта, на думку ведамства, ён рабіў у інтарэсах беларускіх спецслужбаў.

У дачыненні да беларуса завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 85 КК Латвіі (незаконны збор нераскрытай інфармацыі ў мэтах перадачы замежнай дзяржаве або замежнай арганізацыі).

Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам да трох гадоў.

Падчас следства канфіскавалі тэхніку абвінавачанага. Затрыманы знаходзіцца пад вартай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?