Нафтапровад мелі перадаць «Укртранснафце» з мэтай далейшага продажу ці перадачы ў кіраванне. Пры гэтым карыстацца гэтай маёмасцю ўкраінцы не маглі. 

«У нафтаправодзе заставаўся дызель, які належаў Вераб'ю, на суму прыкладна $10 мільёнаў. Як лічыцца, пры пашкоджаннях трубы пацярпеў гэты аб'ём. Зрэшты, у тым, што ён і так змог бы нешта забраць, вялікія сумневы — ва Украіне арыштавалі і нацыяналізавалі газавозы Вераб'я», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

Верабей пачаў кантраляваць трубу ва Украіне пасля ўгоды ў 2019-м, калі яго нафтабітумны завод купіў 51% у статутным капітале «ПрыкарпатЗахадТранса».

Верабей — ураджэнец Украіны, выхадзец з колаў, што круціліся вакол «Нафтана» ў 1990-х.

Незразумелая прырода яго сувязяў ва Украіне. Часам яму прыпісваюць ледзь не сваяцтва з «кумам Пуціна» Віктарам Медведчуком.

Лічыцца, што трубаправод «ПрыкарпатЗахадТранс» Медвядчук прадаў Вераб'ю для адводу вачэй. 

Асноўны бізнэс Вераб'я — аптовы гандаль расійскімі нафтапрадуктамі на беларускім рынку і іх экспарт за мяжу. 

Вераб'я, як і Алексіна, звязваюць са скандалам з «прысадкамі» і «растваральнікамі». Гэтыя людзі вельмі блізкія і маюць супольныя актывы. Напрыклад, разам валодаюць так званым «Аршорам» — ільготнай эканамічнай зонай пад Оршай.

Хто мае ў Беларусі права займацца высокадаходным нафтавым бізнэсам, вырашае асабіста Аляксандр Лукашэнка. Верабей такое права атрымаў.

Да вайны Украіна была асноўным рынкам для беларускіх нафтапрадуктаў. Пасля пачатку ваенных дзеянняў пастаўкі іх ва Украіну спыніліся.

Клас
37
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру