Спачатку родным казалі, што Павел затрыманы на трое сутак, а пасля высветлілася, што яго будуць трымаць пад вартай да суда.

Родныя ездзілі у Бараўляны па паперы, што яму неабходнае лячэнне, пастаянныя абследаванні і яго нельга трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло.

Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны на абследаванне, па выніках якога відаць, што стан здароўя Паўла пагоршаў, пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла вынікі абследавання следачай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён не скардзіцца і што родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20