Суд на мінулым тыдні прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.
Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.
Андрэй Шарэнда ў Фэйсбуку паведаміў, што Паліну перавялі ў гомельскі СІЗА-3 да разгляду апеляцыйнай скаргі, а потым этапуюць у «крытую» турму.
Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яе грашовым пераводам, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.
Падтрымайце Паліну Шарэнду-Панасюк: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Чытайце таксама:
Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі яшчэ на год калоніі





